АШГАБАТ. Туркмэнскі прэзыдэнт Сапармурат Ніязаў паведаміў пра пляны наведаць на наступным тыдні Маскву, дзе ён зьбіраецца падпісаць пагадненьні з расейскім урадам і 25-гадовы кантракт з кампаніяй Газпрам на пастаўкі туркмэнскага газу ў Расею. Ніязаў вельмі рэдка выяжджае за межы Туркмэністану.