ВАШЫНГТОН. Міністар абароны ЗША Доналд Рамсфэлд паведаміў, што кааліцыйныя сілы абкружаюць Багдад. Рамсфэлд заявіў, што ірацкія вайскоўцы яшчэ могуць выжыць і дапамагчы ў адбудове Іраку, калі павернуць зброю супраць Садама Хусэйна. Міністар паўтарыў пазыцыю амэрыканскіх уладаў, што Злучаныя Штаты будуць весьці вайну да канчатковага падзеньня рэжыму Хусэйна і ня пойдуць ні на якія кампрамісы, якія б дазволілі ірацкаму дыктатару застацца пры ўладзе.