Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 06:02 ]  Дзяржсакратар ЗША наведвае Турэччыну


АНКАРА. Дзяржсакратар ЗША Колiн Паўэл сёньня наведвае Турэччыну, каб абмеркаваць з кiраўнiцтвам гэтай краiны вайну ў Іраку. Ён сустрэнецца з прэм’ер-мiнiстрам Турэччыны Рэджэпам Тайiпам Эрдаганам, мiнiстрам замежных справаў Абдулом Гулем i прэзыдэнтам Ахмэтам Сэзэрам. Чакаецца, што Паўэл будзе заклiкаць турэцкае кiраўнiцтва ня ўводзiць дадатковыя войскi ў паўночны Ірак. Турэцкi ўрад выказвае заклапочанасьць магчымасьцю стварэньня ў паўночным Іраку незалежнай курдзкай дзяржавы цi моцнай аўтаномii, якая магла б паўплываць на сытуацыю ў курдзкiх правiнцыях самой Турэччыны. Турэччына дазволiла ЗША выкарыстоўваць у вайне супраць Іраку сваю паветраную прастору. Аднак яна адмовiла ў просьбе дапусьцiць на сваю тэрыторыю амэрыканскiя войскi, якiя маглi б адтуль увайсьцi ў паўночны Ірак. Па сканчэньнi перамоваў у Турэччыне дзяржсакратар Паўэл сёньня ж накiруецца ў Бялград. Ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Сэрбii i Чарнагорыi Сьветазарам Маравiчам i новым прэм’ер-мiнiстрам Сэрбii Зоранам Жыўкавiчам. Паводле Дзярждэпартамэнту, падчас перамоваў Паўэл мае падкрэсьлiць падтрымку ЗША намаганьням Сэрбii i Чарнагорыi ў барацьбе з арганiзаванай злачыннасьцю.
XS
SM
MD
LG