ГАВАНА
Затрыманы чалавек, які захапіў самалёт з Кубы ў ЗША. Пасажыры не пацярпелі. Самалёт накіроўваўся з аднаго з кубінскіх астравоў у Гавану, калі адзін з пасажыраўз заявіў, што ён узброены гранатай, і запатрабаваў ляцець у Флярыду. Падчас дазапраўцы у Гаване частцы пасажыраў удалося пакінуць авіяляйнер. Пасьля пасадкі ў Флярыдзе ў горадзе Кі-Уэсце зламысьнік здаўся амэрыканскім уладам.