ДЖЭНІН
Групоўка “Іслямскі джыгад” узяла на сябе адказнасьць за самагубчы тэракт ў ізраільскім курортным горадзе Нетанья, у выніку якога былі параненыя 25 чалавек. Прадстаўнік “Джыгаду” заявіў, што тэракт быў падарункам для Ірацкага народу, а таксама быў прымеркаваны да гэтак званага Дня зямлі – дня пратэсту супраць адабраньня палестынскай зямлі ізраільцамі. Прадстаўнік таксама паведаміў, што Іслямкі джыгад накіраваў дабраахвотнікаў у Ірак, якія будуць узрываць сябе пасярод амэрыканскіх і брытанскіх вайскоўцаў