Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:53 ]  У Менску прайшлі суды над удзельнікамі сьвяткаваньня 85 гадавіны БНР


МЕНСК. Сёньня прайшлі суды над удзельнікамі й арганізатарамі сьвяткаваньня 85 угодкаў Беларускай Народнай Рэспублікі. У выніку: лідар Партыі БНФ Вінцук Вячорка атрымаў 10 содняў арышту, актывісты руху Зубар Яўген Афнагэль 15, а Тацяна Елавая і Ігар Віньнікаў па 5 содняў арышту. Такім самым тэрмінам пакараны актывіст Зубра, праваабаронца Дзьмітры Бародка, які ня браў удзелу ў сьвяткаваньні. Суд над трыма іншымі апазыцыянэрамі – Уладзімірам Кішкурнам, Алегам Корбанам і Леанідам Навіцкім працягваецца. Падрабязнасьці ў праграме.
XS
SM
MD
LG