БАГДАД. У Іраку сілы саюзьнікаў працягваюць бамбаваць тыя прымесьці Багдаду, дзе базуюцца ддзелы рэспубліканскай гвардыі, а таксама паўночныя раёны краіны. Паведамляецца пра жорсткія сутычкі ў раёне места Наджаф, што за 160 кілямэтраў на поўдзень ад Багдаду, дзе ірацкі бок, паводле некаторых паведамленьняў страціў некалькі сотняў чалавек забітымі. Таксама працягваюцца баі вакол места Басра, якое аблажыла войска саюзьнікаў. Паводле брытанскага вайсковага кіраўніцтва ў Басры пачалося паўстаньне супраць рэжыму Садама Хусэйна.