Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:12 ]  У Нямеччыне -- нязгода ў ірацкай праблеме


МЮНХЕН.Нямецкія апазыцыйныя партыі сёньня адстараніліся ад афіцыйнай пазыцыі нямецкага ўраду ў ірацкім крызісе. Анжэла Мэркель, лідар Хрысьціянскіх дэмакратаў, заявіла, што яе партыя падтрымлівае амэрыканскі ультыматум Садаму Хусэйну. Мэркель паведаміла, што апазыцыя будзе аспрэчваць рашэньне ўраду, паводле якога нямецкія самалёты ня будуць удзельнічаць у выведвальных палётах над Іракам. Дагэтуль нямецкія ВПС былі часткай агульнай міжнароднай групы, што базуецца ў Турцыі.
XS
SM
MD
LG