АНКАРА. Рэджэп Тайiп Эрдаган рыхтуецца заступiць на пасаду прэм’ер-мiнiстра Турэччыны. Чакаецца, што ўжо сёньня Эрдаган прадставiць турэцкаму прэзыдэнту Ахмэту Сэзэру склад новага ўраду.
Учора аб сваёй адстаўцы абвесьцiў былы прэм’ер-мiнiстар Турэччыны Абдула Гюль. Адстаўка выклiканая перамогай Эрдагана на давбарах у нядзелю.
Новы прэм’ер-мiнiстар мусiць вырашыць, цi зьвяртацца да парлямэнту, каб зноўку паставiць пытаньне аб доступе ў Турэччыну прыкладна 62 тысячаў амэрыканскiх вайскоўцаў для магчымай вайны супраць Іраку. Раней парлямэнт невялiкай розьнiцай галасоў адмовiў у такiм доступе. ЗША прапануюць Турэччыне дапамогу прыкладна на 15 мiльярдаў даляраў за супрацоўнiцтва ў вайне супраць Іраку, зь якiм Турэччына мяжуе.
Камандуючы аб’яднанымi штабамi войскаў ЗША генэрал Рычард Маерс заявiў, што Злучаныя Штаты будуць мець магчымасьць весьцi наступ у паўночным Іраку незалежна ад рашэньня Турэччыны.