Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:34 ]  Прэсавая канфэрэнцыя ў Багдадзе


БАГДАД. Паводле словаў высокай афiцыйнай асобы ў Іраку, праца iнспэктараў ААН засьведчыла, што Ірак ня мае зброi масавага зьнiшчэньня, насуперак заявам ЗША i Вялiкай Брытанii. Хасам Махамэд Амiн, кiраўнiк Нацыянальнага Кантролю Кiраваньня, заявiў на прэсавай канфэрэнцыi у Багдадзе, што абвiнавачаньнi ЗША i Вялiкай Брытанii ня маюць падставаў. Амiн таксама паведамiў, што галоўны iнспэктар ААН па ўзбраеньням Ганс Блiкс мае намер наведаць Ірак 17 сакавiка. Гэтая дата прызначаная Лёнданам i Вашынгтонам як апошнi тэрмiн для раззбраеньня Іраку. Афiцыйны прадстаўнiк iнспэктараў па ўзбраеньням ААН паведамiў, што Ірак сёньня працягвае зьнішчэньне ракетаў Ал-Самуд 2. Ён паведамiў, што ўжо зьнiшчаныя 6 такiх ракетаў, 11 баегаловак i кампанэнты кiравальна-кантрольнай сыстэмы ракетаў Ал-Самуд 2.
XS
SM
MD
LG