КІЕЎ. Удзельнікі агульнанароднай дэманстрацыі ва Ўкраіне заклікалі прэзыдэнта краіны Леаніда Кучму сыйсьці ўв адстаўку. Паводле паліцыі, у акцыі ўдзельнічалі прынамсі 25 тысячаў чалавек. Паводле арганізатараў іх было каля 50 тысячаў. Пратэст ахапіў каля сотні населеных пунктаў. Адзін з арганізатараў пратэсту – кіраўнік вядучай апазыцыйнай партыі “Наша Ўкраіна” – Віктар Юшчанка сказаў, што асноўны пратэст удзельнікаў быў накіраваны супраць хабарніцтва, якое, як ён сказаў “забівае свабоду і дэмакратыю”. Шмат хто з украінацаў лічыць, што Кучма адыграў пэўную ролю ў сьмерці журналіста Гэоргія Гангадзе. Яны таксама абвінавачваюць прэзыдэнта ў слабой барацьбе супраць хабарніцтва і злоўжываньні службовым становішчам. Кучма адрынае ўсе абвінавачаньні. У пятніцу ён выехаў з чатырох-дзённым візытам у Славаччыну. У часе падобных леташніх пратэстаў ён таксама знаходзіўся за мяжой.