Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:55 ]  Ганс Блікс і Мухамад аль-Барадэй прадставілі Радзе Бясьпекі ААН новую справаздачу ў справе Іраку


НЬЮ-ЁРК. Галоўныя збройныя iнспэктары ААН – Ганс Блiкс i Мухамэд эль-Барадэй – далi справаздачу Радзе бясьпекi ААН. Блiкс заявiў, што Ірак дэманструе прагрэс у пытаньнi разбраеньня. У прыватнасьцi, Блiкс назваў значным крокам да разбраеньня зьнiшчэньне iрацкiх ракетаў Аль-Самуд-2. Эль-Барадэй паведамiў, што iнспэкцыя ААН пакуль не знайшла доказаў, што Ірак аднавiў сваю ядзерную праграму. Абодва iнспэктары сказалi, што iнспэкцыi мусяць працягвацца. Яны прапануюць зьвярнуцца да Багдаду, каб правесьцi iнтэрвiю з iрацкiмi навукоўцамi па-за межамi краiны. Сёньняшняе паседжаньне Рады бясьпекi адбываецца на ўзроўнi мiнiстраў замежных справаў, упершыню з таго часу, як Злучаныя Штаты, Вялiкая Брытанiя i Гiшпанiя прадставiлi на мiнулым тыднi праект рэзалюцыi, якая б дазволiла выкарыстаньне сiлы сiлы для раззбраеньня Іраку.
XS
SM
MD
LG