Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:20 ]  Кіраўнікі МЗС Нямеччыны, Расеі і Францыі - супраць вайны ў Іраку


Лёндан-Парыж Ірацкая праблема была сёньня галоўнай тэмаю перамоваў у Лёндане паміж прэмьер-міністрам Велікабрытаніі Тоні Блэрам і міністрам замежных справаў Расеі Ігарам Івановым. З брытанскай сталіцы расейскі міністар накіраваўся ў Парыж . Ужо адбыліся ягоныя перамовы з прэзыдэнтам Францыі Жакам Шыракам. Сёньня ж у Парыжу адбылася сустрэча міністраў замежных справаў Нямеччыны, Расеі і Францыі Ёшкі Фішара , Ігара Іванова і Дамініка дэ Вільпэна. Пасьля сустрэчы тры міністры выступілі з заяваю, што іх краіны не дазволяць прыняць рэзалюцыю Рады бясьпекі ААН, якая б ўхваліла ўжываньне сілы супраць Іраку. Дэ Вільпэн даў зразумець, што Расеі і Францыя, сталыя сябры Рады бясьпекі, могуць накласьці вэта на рэзалюцыю, якую прапаноўваюць ЗША і Велікабрытанія.
XS
SM
MD
LG