(Нікасія) Лідэр турэцкіх кіпрыётаў Раўф Дэнкташ зноў заявіў, што прыняцьё мірнага пляну ААН адносна рэфэрэндуму на Кіпры было б памылковым і шкодным. Учора гэнэральны сакратар ААН Кофі Анан прапанаваў лідэрам грэцкай і турэцкай грамадаў да 10 сакавіка прыняць прапанаваны мірны плян аб галасаваньні, якое павінна было б адбыцца не пазьней, як празь месяц пасьля гэтага. У выпадку правядзеньня рэфэрэндуму і ўз’яднаньня Кіпру, ён мог бы далучыцца далучыцца да Эўрапейскага Зьвязу да 2004 году