Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:24 ]  Кіраўнікам Прыднястроўя забаронены ўезд у Эўразьвяз і ЗША


ТЫРАСПАЛЬ. Краіны Эўрапэйскага Зьвязу і ЗША ўвялі забарону на ўезд на сваю тэрыторыю кіраўнікам Прыднястроўя. Гэтыя захады тычацца прэзыдэнта Ігара Сьмірнова і 16 міністраў ды супрацоўнікаў прэзыдэнцкай адміністрацыі. У адпаведным дакумэнце адзначана, што падставамі для забароны стала “адсутнасьць у прыднястроўскага кіраўніцтва імкненьня да палітычнага разьвязаньня канфлікту з цэтральнай уладай Малдовы”. Апрача гэтага, краіны Эўразьвязу і ЗША выказалі “заклапочанасьць з нагоды сур’ёзнай небясьпекі ад няспыннага процістаяньня для стабільнасьці і бясьпекі ў гэтай частцы Эўропы”.
XS
SM
MD
LG