Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:40 ]  Кадыдат зьняты з выбараў за паказ фільмаў


МЕНСК. Кандыдат у дэпутаты Менскага гарадзкога Савету Сяргей Чыслаў зьняты з выбараў за пакз пад час сустрэчаў з выбаршчыкамі фільмаў рэжысэра-кінадакумэнталіста Юрыя Хашчавацкага “Звычайны прэзыдэнт” і журналіста Паўла Шарамета “Дзікае паляваньне”. Паводле афіцыйнай пастановы раённай выбарчай камісыі пазбаўленьне кандыдацкай рэгістрацыі названае “зьнявагай і паклёпам у дачыненьні да службовай асобы – прэзыдэнта Рэспублікі Беларусі. Сяргей Чыслаў зьбіраецца абскардзіць гэтую пастанову ў Менскай гарадзкой выбарчай камісіі.
XS
SM
MD
LG