Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:48 ]  ААНаўскія інспэктары наведалі шэсьць аб’ектаў у Іраку


БАГДАД. Сёньня ААНаўскія інспэктары ўзбраеньняў, у спробе знайсьці ірацкую зброю масавага зьнішчэньня, наведалі шэсьць аб’ектаў. Інспэкцыя прайшла ў раёне, дзе паводле Багдаду, у 1991 годзе былі зьнішчаныя 157 бомбаў са сьмяртэльнымі таксынамі. Інспэктары шукаюць доказаў, што гэтую зброю сапраўды зьнішчылі і таму ўзялі ўзоры глебы з гэтага месца. Апрача гэтага інспэктары наведалі завод электронікі, былы хімічны завод і іншыя аб’екты.
XS
SM
MD
LG