Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:08 ]  Кiраўнiк МАГАТЭ наведвае iранскiя атамныя аб'екты


ТЭГЕРАН. Кiраўнiк Мiжнароднай агенцыi ў атамнай энэргii (МАГАТЭ) эль-Барадэй сёньня наведаў дзьве атамныя станцыi ў Іране. Паводле iранскiх афiцыйных асобаў, кiраўнiк МАГАТЭ яшчэ наведае станцыю каля порту Бушэр на поўднi краiны. На будаўнiцтве гэтай станцыi праз расейскiя кантракты працуюць i беларускiя спэцыялiсты. Злучаныя Штаты кажуць, што Іран можа выкарыстоўваць свае атамныя аб’екты для вытворчасьцi ядзернай зброi. Афіцыйныя асобы Ірану адхіляюць абвінавачваньні ЗША ў распрацоўцы збройнай праграмы і заяўляюць, што атамныя аб’екты выкарыстоўваюцца выключна ў мірных мэтах. Расея, якая дапамагае Ірану ў ядзернай праграме, кажа, што забясьпечвае Іран выключна тэхналёгiямi, якiя дазволеныя i кантралююцца МАГАТЭ.
XS
SM
MD
LG