Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 22:18 ]  Арыштаваны iранскi журналiст


ТЭГЕРАН. Іранскi журналiст Мухамад Мугсэн Сазгара, якi крытыкаваў кiраўнiцтва Ірану, быў арыштаваны сёньня палiцыянтамi ў цывiльным. Ягоны сын, Вагiд, паведамiў сёньня студэнцкай агенцыi навiнаў ІСНА, што бацьку арыштавалi невядомыя якiя забралi вiдэа ды аўдыёкасэты, а таксама жорсткi дыск кампутару. Сазгара падтрымлiвае рэфармiсцкага прэзыдэнта Ірану Мухамада Хатамi. Летась Сазгара напiсаў лiст галоўнаму лiдэру Ірану Аяталу Алi Хамэнэi, дзе запытаўся, чаму галоўны кiраўнiк Ірану не дае нiякай справаздачы людзям. За апошнiя тры гады ў Іране былi закрытыя 90 рэфармiсцкiх выданьняў i арыштаваныя дзясяткi журналiстаў.
XS
SM
MD
LG