РАМАЛА: Палестынскі лідэр Ясір Арафат паведаміў, што ён прызначыць новага прэм’ер-міністра. Аб гэтым Арафат паведаміў пасьля сустрэчы з міжнародным пасланьнікам на Блізкім Ўсходзе, аднак не ўдакладніў, хто і калі будзе прызначаны на пасаду кіраўніка ўраду. Дзеля гэтага, ён сьпярша мае намер склікаць заканадаўчы сход і цэнтральную раду. Міжнародныя пасярэднікі патрабуюць ад ўладаў у Рамала пасьля сустрэчы палестынскай аўтаноміі правядзеньня шэрагу рэформаў уключна з кадравымі перастаноўкамі.