СЭЎЛ
Каардынатар зьнешняй палiтыкi Эўрапейскага Зьвязу Хавiер Саляна прыбыў сёньня ў Сэўл, дзе абмяркуе з кiраўнiцтвам Паўдзённай Карэi сытуацыю вакол паўночнакарэйскай ядзернай праграмы. Раней Эўразьвяз меркаваў накiраваць дэлегацыю ў КНДР, аднак вiзыт адкладзены, паколькi Зьвяз ня змог дамовiцца пра сустрэчу з лiдэрам Паўночнай Карэi Кiм Чэн Ірам. Учора Дзяржсакратар ЗША Колiн Паўэл ня выключыў магчымасьцi наўпроставых перамоваў Вашынгтону з Пхэньянам, чаго патрабуе КНДР