УІЛЬЯМСБУРГ (ШТАТ ВІРДЖЫНІЯ). Генэральны сакратар ААН Кофі Анан засьцярог Злучаныя Штаты ад несанкцыянаванага ўжыцьця ваенных захадаў супраць Іраку. Анан заявіў, што каб быць законным і дзейсным, ужыцьцё сілы мусіць быць дазволенае Радай Бясьпекі ААН. Пры гэтым Кофі Анан ня выключыў магчымасьць вайны, заявіўшы, што ў выпадку далейшага парушэньня Іракам рэзалюцыяў ААН Рада Бясьпекі мусіць выканаць свае абавязкі.