Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 05:22 ]  Перамовы паміж ЗША і Японіяй у справе Паўночнай Карэі


ТОКІА. Памочнік дзяржаўнага сакратара Злучаных Штатаў Джэймс Кэльлі, у спробе разьвязаць пытаньне паўночнакарэйскай ядзернай праграмы, прыехаў у Японію. У парадку дня – сустрэча з японскім міністрам замежных справаў Ёрыкай Кавагуці. Напярэдадні Кавагуці сказала, што Японія мае намер паслаць адмысловага высланьніка ў Кітай, каб абмеркаваць крызыс. Сёньня ж Джэймс Кэльлі вернецца ў Вашынгтон.
XS
SM
MD
LG