Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 04:03 ]  Злучаныя Штаты лічаць, што Ірак не жадае раззбройвацца


БАГДАД/ВАШЫНГТОН. Злучаныя Штаты лічаць, што Ірак не жадае раззбройвацца. Як заявіў у пятніцу прадстаўнік Белага Дому Ары Флэйшар, доказам гэтаму – знойдзеныя экспэртамі ААН у Іраку 12 пустых хімічных боегаловак, пра якія не згадвалася ў пададзенай Багдадам справаздачы, пра ягоныя ваенныя праграмы. Кіраўнік міжнародных інспэктараў Ганс Блікс, аднак, лічыць, што гэтай знаходкі недастаткова для канчатковай высновы пра наяўнасьць у Ірака зброі масавага зьнішчэньня. Дзяржаўны сакратар ЗША Колін Паўэл у інтэрвію нямецкай газэце “Зюйддойчэ цайтунг” адзначыў, што Вашынгтон мерыцца дамагацца раззбраеньня ірацкага рэжыму ў адпаведнасьці з пастановамі ААН, але гатовы – у разе патрэбы – дзейнічаць самастойна.
XS
SM
MD
LG