Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:51 ]  Прэзыдэнт басьнійскіх сэрбаў прадставіў справаздачу аб нелегальным продажы зброі ў Ірак


САРАЕВА: Прэзыдэнт рэспублікі басьнійскіх сэрбаў Драган Чавіч прадставіў сёньня справаздачу ў справе нелегальнага экспарту зброі ў Ірак. З дакумэнту вынікае, што фабрыка Орао ў Банья Луцы прадавала Іраку зброю у абыход санкцыяў ААН. Міжнародныя сілы НАТО разам з амэрыканскай разьведкай правялі ў кастрычніку летась інспэкцыю фабрыкі і знайшлі доказы таго, што фабрыка пастаўляла Іраку часткі да ваенных самалётаў МІГ-21. Галоўным арганізатарам гандлю з Іракам была югаслаўская кампанія Юго-імпарт.
XS
SM
MD
LG