ЛЁНДАН. На сусьветных біржах працягваецца рост цэнаў нафты. У Лёндне цана наблізілася да 30 даляраў за барэль, у Нью-Ёрку – да 32. Біржавыя аналітыкі зьвязваюць гэтую тэндэнцыю з крызысам вакол Іраку і забастоўкай нафтавікоў у Вэнесуэле. Згодна з дадзенымі міністэрства энэргетыкі ЗША, рэзэрвы нафты ў Амэрыцы ўпалі да самага нізкага за пасьляваенны пэрыяд узроўню.