ВАШЫНГТОН. Прэзыдэнту Злучаных Штатаў Джорджу Бушу была зробленая прышчэпка ад воспы. Днямі Буш распарадзіўся пачаць вакцынацыю вайскоўцаў, якія знаходзяцца ў рэгіёнах, дзе існуе пагроза біятэрарызму. Прэзыдэнт ЗША як галоўнакамандуючы вырашыў зрабіць прышчэпку першым. Вакцынацыя ад воспы была скасаваная ў Злучаных Штатах у 1980 годзе.