Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:39 ]  Перамовы памiж Беларусяй i АБСЭ пачнуцца ў панядзелак


ПОРТУ. ПАРТУГАЛІЯ. Беларусь выказала гатовасьць пачаць перамовы ў аднаўленьнi мандату мiсii АБСЭ ў Менску, -- заявiў мiнiстар замежных справаў Партугалii Антнiу Мартынш да Круш. Выступаючы на брыфiнгу ў вынiках першага дня нарады мiнiстраў замежных справаў краiнаў сябраў АБСЭ, ён паведамiў, што ўрад Беларусi ўзяў на сябе абавязацельствы дасягнуць адпаведнага пагадненьня з АБСЭ да канца году. Перамовы маюць пачацца ў панядзелак у Вене. У аснове iх, паводле партугальскага мiнiстра, будуць ляжаць дамоўленасьцi, дасягнутыя ў часе вiзыту ў Беларусь дэлегацыi АБСЭ.
XS
SM
MD
LG