Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 17:49 ]  Краiны-кандыдаты пагаджаюцца з умовамi далучэньня да Эўразьвязу


БРУСЭЛЬ. Шэсьць зь дзесяцi краiнаў-кандыдатаў гатовыя пагадзiцца з прапанаванымi Данiяй фiнансавымi ўмовамi далучэньня да Эўрапейскага Зьвязу. Пра гэта стала вядома з дацкiх крынiцаў. Пра якiя краiны iдзе гаворка, не паведамляецца. Мяркуецца, што Польшча, Чэхiя i Вугоршчына паспрабуюць дамагчыся для сябе лепшых умоваў. Данiя прапанавала вылучыць краiнам-кандыдатам мiльярд трыста мiльёнаў эўра на павелiчэньне сельскагаспадарчых субсыдыяў i фондаў у ахове межаў.
XS
SM
MD
LG