Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:46 ]  Югаславiя i Албанiя пашыраюць супрацоўнiцтва


БЯЛГРАД. Югаслаўскі прэзыдэнт Ваiслаў Каштунiца i албанскi мiнiстар замежных справаў Ілiр Мета сёньня пацьвердзiлi намер пашыраць адносiны памiж дзьвюма краiнамi. Каштунiца заявiў, што ён задаволены разьвiцьцём двухбаковага супрацоўнiцтва пасьля таго, як летась былi адноўленыя дыпляматычныя стасункi. У заяве, выдадзенай пасьля перамоваў у Бялградзе, падкрэсьлiваецца, што сувязi памiж Бялградам i Тыранай спрыяюць замацаваньню стабiльнасьцi ў рэгiёне.
XS
SM
MD
LG