АШГАБАТ. Прадстаўнік прэзыдэнта Туркмэністану Сапармурата Ніязава заявіў сёньня, што Расея адыграла ролю ў спробе замаху на жыцьцё Туркмэнбашы. Расейскае МЗС гэтую заяву пакуль не камэнтавала.Тым часам, туркмэнскія ўлады паведамілі, што затрымалі 16 чалавек у зьвязку з замахам. Паводле расейскай арганізацыi “Мэмарыял”, затрымана болей як 100 чалавек.