АШГАБАД. Прэзыдэнт Туркмэнiстану Сапармурад Нiязаў абвесьцiў амнiстыю. Паводле туркменскай тэлевiзii, указам прэзыдэнта з турмаў вызваленыя 8 тысячаў чалавек, сярод якiх – 162 замежнiкi. Перад вызваленьнем яны паклялiся на Каране не парушаць закон. Нiязаў шмат разоў крытыкаваўся праваабарончымi арганiзацыямi за аўтарытарныя мэтады кiраваньня.