ПАРЫЖ. На поўдні Францыі былі ўведзеныя абмежаваньні на продаж бэнзыну ў сувязі з заплянаванай на заўтра блякадай дарог прафсаюзамі кіроўцаў грузавікоў. Блякада адбудзецца ў тым выпадку, калі сёньняшнія перамовы паміж гаспадарамі транспартных прадпрыемстваў і прафсаюзамі скончацца безвынікова.