Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:21 ]  РАДА ЭЎРОПЫ АСУДЗІЛА ТУПІК У ДАЧЫНЕНЬНЯХ БЕЛАРУСІ Й МІЖНАРОДНАЙ СУПОЛЬНАСЬЦІ


СТРАСБУР. Камiтэт мiнiстраў Рады Эўропы сёньня асудзiў працяглы тупiк у дачыненьнях памiж Беларусьсю i мiжнароднай супольнасьцю. Адначасова Камiтэт мiнiстраў паўтарыў “заклiк да ўладаў у Менску ясна выбраць шлях да сапраўдных палiтычных рэформаў i паступовага вяртаньня iхняй краiны ў сям’ю эўрапейскiх дэмакратычных нацыяў, як мага хутчэй надаўшы зноў рух працэсу ўступленьня ў Раду Эўропы”. Сёньня Рада Эўропы таксама не ўхвалiла далучэньне Югаславii да гэтай арганiзацыi, у якую ўваходзяць 44 краiны Эўропы. Па-за Радай Эўропы засталiся толькi Беларусь, Югаславiя й княства Манака. Камiтэт мiнiстраў заклiкаў Югаславiю прыняць спачатку канстытуцыю новага саюзу ейных дзьвюх рэспублiк – Сэрбii й Чарнагорыi.
XS
SM
MD
LG