Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:20 ]  Расея патрабуе ад Даніі выдачы Закаева


МАСКВА. Расея перадала сёньня Даніі дадатковыя сьведчаньні аб меркаванай тэрарыстычнай дзейнасьці Ахмэда Закаева, чачэнскага палітыка, затрыманага ў Даніі. Дакумэнты былі перададзеныя міністру юстыцыі Даніі Ленэ Еспэрсэн, якая паведаміла, што разгледзіць іх у найхутчэйшым часе. Паводле Генэральнай Пракуратуры Расеі, у 90-х гадах Закаеў кіраваў чачэнскім аддзелам колькасьцю 1500 чалавек, які ўчыніў «шэраг тэрарыстычных актаў, а таксама іншыя злачынствы». Расея таксама вінаваціць Закаева ва ўдзеле ў арганізацыі нядаўняга захопу закладнікаў у Маскве.
XS
SM
MD
LG