Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:18 ]  Казахстан ратывікаваў пагадненьне з Расеяй у справе Касьпію


АСТАНА. Сёньня верхняя палата парляманту Казахстану ратыфікавала пагадненьне з Расеяй у справе падзелу паўночнай часткі Касьпійскага мора. Ніжняя палата ратыфікавала гэтае пагадненьне раней. Цяпер, дакумэнт стане дзейным пасьля таго, як будзе падпісаны прэзыдэнтам краіны. Паводле пагадненьня Касьпій падзеланы па марскому дну, а паверхня мора застаецца ў агульным карыстаньні. Ратыфікацыя прайшла ня гледзячы што пяць іншых краінаў касьпійскага басэйну ня могуць дамовіцца пра юрыдычны статус мора. Іран выступае супраць падзелу мора, перад тым, што будзе вызначаны ягоны рэальны стан. Тэгэран дамагаецца, каб Касьпій разглядаўся як возера і ўсе ягоныя рэсурсы былі падзеленыя пароўну.
XS
SM
MD
LG