Капенгаген. У сталіцы Даніі распачаўся Усясьветны чачэнскі Кангрэс. Віцэ-прэмьер Рэспублікі Ічкерыя Ахмэд Закаеў пад час свайго выступу заявіў, што Аслан Масхадаў гатовы да мірных перамоваў з кіраўніцтвам Расейскай Фэдэрацыі. Закаеў падкрэсьліў, што Масхадаў не вылучае ніякіх папярэдніх умоваў для пачатку перамоваў, і што канфлікт у Чачні можна ўрэгуляваць толькі мірным шляхам.
Тым часам, міністар замежных справаў Даніі Пэр Сьціг Меллер заявіў, што саміт Расея-Эўрапэйскі зьвяз, які быў прызначаны на 11 лістапада ў Капэнгагэне, перанесены ў Брусэль. Днямі Расея адмовілася праводзіць саміт у горадзе, дзе распачаўся Чачэнскі Кангрэс. Улады Даніі заявілі, што Кангрэс праводзіцца прыватнымі арганізацыямі і яны не маюць магчымасьці яго забараніць. Кіраўнік дацкага зьнешнепалітычнага ведамства заявіў, што Эўразьвяз надае вялікую ўвагу дабразычлівым узаемаадносінам з Масквой. і таму прынятае рашэньне перанесьці самміт.