Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 21:48 ]  Вугоршчына хоча большай справядлівасьці ў субсыдыях Эўразьвязу


БУДАПЭШТ Мiнiстар замежных справаў Вугоршчыны Ласла Ковач пахвалiў Эўрапейскi зьвяз за дасягненьне згоды наконт фiнансаваньня пашырэньня блёку, але сказаў, што трэба больш справядлiвае абыходжаньне з новымi сябрамi Эўразьвязу. Лiдэры Эўразьвязу учора пагадзіліся наконт фiнансаваньне пашырэньня. Яны здолелі дасягнуць кампрамiсу што да аказаньня сельскагаспадарчай дапамогi новым сябрам Эўразьвязу. Ад 2004 году новыя краіны атрымаюць 25 адсоткаў ад памеру дапамогi фэрмэрам у цяперашнiх краiнах Эўразьвязу, а з 2007 году – 40 адсоткаў. Ковач сказаў Вугорскаму радыё, што пагадненьне адкрывае шлях у Эўразьвяз для новых 10 сяброў, улучна з Вугоршчынай, у 2004 годзе, як i плянавалася. Але ён дадаў, што вугорскiя фэрмэры мусяць атрымлiваць субсыдыi такога ж узроўню, як i фэрмэры у цяперашнiх дзяржавах-сябрах Эўразьвязу, не пазьней за 2006 год, а не празь 10 гадоў пасьля далучэньня.
XS
SM
MD
LG