(Мэрылэнд, ЗША). Паліцыя штату Мэрылэнд зьвярнулася да серыйнага забойцы, паколькі прапанаваны ім спосаб сувязі тэхнічна немагчымы. Прадстаўнік паліцыі паведаміў на прэсавай канфэрэнцыі, што ўлады згодныя выканаць некаторыя патрабаваньні “вашынгтонскага снайпэру”, у прыватнасьці, даць яму бясплатны нумар тэлефона і асабістую паштовую скрыню. Ранейшыя паведамленьні некаторых сродкаў масавай інфармацыі, што забойца нібыта запатрабаваў 10 мільёнаў даляраў, улады не пацьвердзілі.