Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:28 ]  Гэнэральны сакратар ААН прапанаваў дапамогу Кыргызтану


(Бішкек) Генэральны сакратар ААН Кофі Анан прапанаваў сёньня міжнародную дапамогу ў вырашэньні ўнутранага канфлікту ў Кыргызтане. Анан, які прыбыў у Бішкек у рамках свайго турнэ па краінах Цэнтральнай Азіі, заявіў, што ААН магла б у супрацы з народам Кыргызтану дапамагчы разрадцы напружанасьці ў краіне, якая ўзьнікла ў выніку нядаўняга палітычнага крызысу. У Кыргызтане, які прадаставіў сваю тэрыторыю для разьмяшчэньня антытэрарыстычных сілаў падчас апэрацыі ў Афганістане, сёлета адбыліся сутычкі з паліцыяй. Ахвярамі сталі прынамсі 5 чалавек. Кофі Анан у нядзелю меў перамовы з прэзыдэнтам Кыргызтану Аскарам Акаевым і кіраўнікамі абедзьвюх палатаў кыргызкага парлямэнту
XS
SM
MD
LG