ЦН 72. НЬЮ ЁРК. Міністр замежных справаў Азэрбэйджану Вілаят Гуліеў настойліва заклікаў Раду Бясьпекі ААН паўторна абмеркаваць канфлікт паміж Азэрбэйджанам і Арменіяй за Нагорны Карабах. Выступаючы перад Генеральнай Ассамблеяй ААН Гуліеў адзначыў, што армянскія сілы надалей акупуюць значную частку тэрыторыі Азэрбэйджану, і што яны выгналі этнічных азэрбэйджанцаў з Нагорнага Карабаху. Гуліеў назваў гэта этнічнай чысткай і адзначыў, што 8 гадоў пасьля спыненьня агню, сытуацыя ў рэгіёне застаецца напружанай. Паводле міністра, армянская акупацыя зьяўляецца перашкодай ў наладжваньні двухбаковага і рэгіянальнага супрацоўніцтва.