Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 20:08 ]  Эўропа ня будзе выдаваць злачынцаў Злучаным Штатам


КАПЭНГАГЕН. Міністры юстыцыі і ўнутраных справаў краінаў Эўразьвязу сустрэліся сёньня зь міністрам юстыцыі Злучаных Штатаў Джонам Эшкрафтам і абмеркавалі пытаньні супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам. Эўрапейскія міністры заявілі Эшкрафту, што краіны Эўразьвязу надалей будуць прытрымвацца сваёй ранейшай палітыкі і ня будуць выдаваць падазраваных злачынцаў тым краінам, дзе ім пагражае сьмяротнае пакараньне. Сьмяротнае пакараньне дагэтуль ужываецца ў большасьці штатаў ЗША.
XS
SM
MD
LG