ПРАГА. У гадавіну тэрарыстычных замахаў у ЗША, лідары краінаў Эўропы выказалі салідарнасьць са Злучанымі Штатамі, аднак папярэдзілі, што вайсковых акцыяў недастаткова, каб перамагчы тэрарызм. Паводле старшыні Эўрапэйскай Камісіі Рамана Продзі, у часе барадзьбы з тэрарызмам, акрамя ўжываньня ўласна сілы, трэба змагацца з галечай і дыскрымінацыяй - гэта фактары, якія спрыяюць паўстаньню тэрарызму.