Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:21 ]  Канцлер Нямеччыны Гэргард Шродэр зноў заявіў, што яго краіна не падтрымае ваенную акцыю супраць Іраку


(Бэрлін) Канцлер Нямеччыны Гэргард Шродэр паўтарыў сёньня сваю заяву аб тым, што ягоная краіна ні ў якім выпадку не падтрымае нападу на Ірак. Шродэр папярэдзіў, што такая акцыя можа разбурыць каліцыю ў барацьбе з тэрарызмам. Гэтую заяву Шродэр зрабіў падчас тэлевізыйнага інтэрвію з нагоды гадавіны тэрарыстычнай атакі на ЗША. Канцлер сказаў, што Нямеччына ськіравала ўжо 10 тысяч сваіх жаўнераў на Балканы і ў Афганістан, і ня мае намеру пасылаць свае сілы дзеля падтрымкі ўдару супраць Іраку
XS
SM
MD
LG