Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 19:46 ]  Блэйр абмяркуе з Бушам магчымы напад на Ірак


ЛЁНДАН. Брытанскі прэм’ер Тоні Блэйр накіроўваецца сёньня ў Вашынгтон, дзе ён сустрэнецца з прэзыдэнтам Злучаных Штатаў Джорджам Бушам, каб абмеркаваць магчымую ваенную апэрацыю ў Іраку. Учора Буш і Блэйр абмяркоўвалі ірацкае пытаньне з прэзыдэнтамі Расеі і Францыі Уладзімірам Пуціным і Жакам Шыракам. Як паведаміла крамлёўская адміністрацыя, Пуцін учора заявіў Бушу і Блэйру, што ён супраць ваенных дзеяньняў у Іраку.
XS
SM
MD
LG