КАІР. Лiга арабскiх дзяржаваў катэгарычна выступае супраць любога нападу на Ірак цi iншую арабскую дзяржаву. Такую рэзалюцыю ўхвалiлi сёньня мiнiстры замежных справаў крiнаў Арабскай лiгi пасьля завяршэньня свайго двухдзённага самiту ў сталiцы Эгiпту. Рэзалюцыя таксама заклiкае Багдад да супрацоўнiцтва з Арганiзацыяй Аб’еднаных Нацыяў у пытаньнi вяртаньня ваенных iнспэктараў у Ірак, што адкрые магчымасьцi адмены санкцыяў супраць краiны. Генэральны сакратар Лiгi Амр Муса папярэдзiў мiжнародную супольнасьць, што ваенныя дзеяньнi супраць Іраку “адчыняць браму пекла” на Блiзкiм Усходзе.