Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:37 ]  У вынiку тайфуну ў Паўдзённай Карэi загiнулi 26 чалавек


Сэўл. Улады Паўдзёнай Карэі паведамілі, што ў выніку тайфуну 26 чалавек загінулі, а 24 чалавекі лічацца прапаўшымі бязь зьвесткаў. Сёньня адбылася тэрмiновая нарада ўраду краіны на чале з прэзыдэнтам Кім Дэ Юнгам. Ўлады загадалі мабілізаваць дзеля ратавальных працаў увесь пэрсанал і абсталяваньне. У выніку катаклізму пацярпелі 17 тысячаў дамоў. Дзесяткі тысячаў чалавек засталіся бяз даху над галаовою. Залітыя вадою 24 тысячы гэктараў пасеваў, паўтары мільёны чалавек пазбаўленыя электрычнасьці.
XS
SM
MD
LG