Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 18:35 ]  Ваіслаў Каштуніца будзе балятавацца на пасаду прэзыдэнта Сэрбіі


БЕЛГРАД. Прэзыдэнт Югаславіі Ваіслаў Каштуніца заявіў сёньня, што будзе балятавацца на пасаду прэзыдэнта Сэрбіі . Каштуніца зьвярнуўся да кіраўніцтва Дэмакратычнай Партыі Сэрбіі, якую ён узначальвае, з просьбаю вылучыць ягоную кандыдатуру. Выбары прызначаныя на 29 верасьня. Паводле сацыялягічных апытаньняў зараз найбольшыя шанцы на перамогу – у кандыдата ўрадавай кааліцыі, віцэ-прэм’ера ўраду Сэрбіі Міраслава Лабуса. За яго гатовыя прагаласаваць 26% выбаршчыкаў. Каштуніцу аддаюць перавагу 23% апытаных. У выпадку перамогі на верасьнёўскіх выбарах Каштуніца мусіць сысьці ў адстаўку з пасады прэзыдэнта Югаславіі, якая будзе трансфармаваная ў саюз Сэрбіі і Чарнагорыі.
XS
SM
MD
LG