Лінкі ўнівэрсальнага доступу

[ 16:30 ]  Туркмэнбашы рыхтуе 24-тую амністыю


АШГАБАТ. Туркмэнскі прэзыдэнт Сапармурат Ніязаў заявіў, што ў сьнежні сёлета абвесьціць амністыю больш чым 16 тысячам зьняволеных. Нагодай для абвяшчэньня амністыі будуць ісьлямскія сьвяты, што прыпадаюць на сьнежань. Пад амністыю не падпадаюць забойцы і рэцыдывісты. Генэральны пракурор Туркмэністану Курбанбібі Атаянава абвясьціла, што ад часу абвяшчэньня незалежнасьці Туркмэністану ў 1991 годзе гэта будзе ўжо 24 амністыя. Падчас папярэдніх было вызвалена разам 112 тысячаў зьняволеных.
XS
SM
MD
LG