КАБУЛ. На ўсходзе Афганiстану аўстралiйскiя вайскоўцы са складу сiлаў антытэрарыстычнай каалiцыi знайшлi вялiкую колькасьць зброi савецкага ўзору – кулямётаў, мiнамётаў, ракетных установак. Паводле прадстаўнiка аўстралiйскiх вайскоўцаў, склад быў знойдзены ў часе апэрацыi, якая наладжвалася пасьля таго, як паступiлi паведамленьнi пра iнтэнсыўную перастрэлку ва ўсходнiх раёнах Афганiстану напрыканцы мiнулага тыдню. Зброя перададзеная афганскаму нацыянальнаму войску. Каму яна належала – невядома.